Спецыяльны паказ — «Беларуская рэвалюцыя»



Спецыяльны паказ — «Беларуская рэвалюцыя». Яго запланавалі падчас міжнароднага фестывалю кароткаметражнага кіно ŻUBROFFKA 2021. Фестываль ужо 15 гадоў будуе культурны мост паміж усходам і захадам, яго адна з галоўных задач – рэагаваць на сучаснасць і яе паказваць гледачам.

Пра беларускія акцэнты сёлетняй 15-ай юбілейнай ŻUBROFFKI кажа каардынатар праграмы Кшыштаф Сінкевіч:

– Паказ – гэта рэакцыя на тое, што адбываецца недалёка ад нашай усходняй мяжы, у суседзяў. Сумесна з тэлебачаннем “Белсат” мы падрыхтавалі і адабралі рэпартажы, зробленыя нядаўна, восенню мінулага года, якія адлюстроўваюць рэаліі і асобаў пратэсту ў Беларусі, якія хочуць жыць у вольнай краіне.

Сёлета фестываль кароткаметражнага кіно ŻUBROFFKA 2021 пройдзе з 9 да 13 чэрвеня. Яго праграма даступная на афіцыйным сайце, а адмысловы паказ «Беларуская рэвалюцыя» запланаваны на 13 чэрвеня ў нядзелю ўвечары ў клубе FAMA на Легіановей, 5 у Беластоку.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя