Спеўны Сход. Гародня



Нарэшце да Гародні дабраўся Спеўны Сход. І, мусіць, на сталай аснове!

☝

Але, асобе стваральніка і ідэйнага натхняльніка праекту, Сяржуку Доўгушаву, немагчыма разарвацца на ўсе гарады і мястэчкі, якія хочуць спяваць. Таму, адказная місія арганізатараў Гарадзенскай філіі Спеўнага Сходу была даверана камандзе этнакрамы Цудоўня, а роля вядоўцы астатняму хіпі Гародні, Нортану Тэлері. Зробім усё, каб не схібіць!

Першы занятак пройдзе пад пільным кантролем Сяржука Доўгушава і будзе прысвечаны тэме Рамансаў і песням 2-й паловы ХХ стагоддзя. Вядоўца распавядзе пра саму тэхніку выканання рамансаў, шэраг беларускіх аўтараў, песні якіх ўжо ўвайшлі ў гісторыю, якія ўсе разам і развучым. І, вядома, не абыйдзецца без сюрпрызаў і конкурсаў! Сачыце за навінамі!

КАЛІ: 19.10, 19-00 ДЗЕ: Кірава, 3, этнакрама Цудоўня УВАХОД: Вольны