„Спеўны сход. Песні ваеннага часу”
У Менску, у арт-прасторы “Верх” прайшоў “Спеўны сход”, прысвечаны песням часоў Другой сусветнай вайны. Пра беларуска-польскія карані адной з папулярных савецкіх песень распавёў вядоўца “Спеўнага сходу” гісторык Ігар Мельнікаў.
– Знакаміты польскі міжваенны кампазітар Ежы Пецярбургскі пасля нападу Нямеччыны на Польшчу браў удзел у вераснёўскай кампаніі як жаўнер Войска Польскага. А пазней аказаўся ў Заходняй Беларусі, якая была далучана да БССР. І ён стаў адным з кіраўнікоў беларускага дзяржаўнага джаз-аркестру. У Менску, у гатэлі “Беларусь”, ён напісаў гэтую музыку, на якую пазней былі пакладзены словы, і атрымалася песня “Синенький платочек”.
На спеўных сходах людзі не толькі слухаюць песні, але і самі развучваюць, калектыўна выконваюць іх. Наступныя спеўныя сходы пройдуць у Залессі, у сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага, дзе аматары харавых спеваў развучаць рамансы знакамітага кампазітара.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: vk.com/speunyshod
