„Спеўны сход” у Гародні заспявае рамансы



Спеўны сход прыйшоў у Гародню. Ужо 19 кастрычніка а 19-00 у этнакраме „Цудоўня” пройдзе першы занятак.

Запрашаюцца ўсе, каго цікавяць спевы. Тут не абавяскова мець музычны талент. Гэтая ініцыятыва прыйшла з Менску, якая паспяхова існуе ўжо некалькі гадоў. А цяпер знайшла прыхільнікаў у рэгіёнах краіны. Мультыінструменталіст Сяржук Доўгушаў, стваральнік „Спеўных сходаў”, спадзяецца, што ён прыжывецца ў горадзе над Нёманам. 

– Cпеўны сход – ініцыятыва, накіраваная на знаёмства з беларускай песняй. Таксама адбываюцца супольныя спевы. Людзі прыходзяць, спяваюць разам і тым самым мы вяртаем традыцыю супольных спеваў. Ёсць розныя тэмы. У нас ужо прайшлі сходы ў Маладэчне, Бабруйску, наступны горад – Гародня, далей Берасце, Віцебск і г.д. У Менску ўжо чатыры гады адбываюцца сходы. У Гародні ў нас першая тэма Спеўнага сходу будзе „песні другой паловы 20 стагоддзя”.

Як сказаў Сяржук Доўгушаў, удзельнікі „Спеўнага сходу” будуць спяваць рамансы, а таксама такія песні „Мой Нёман”, „Бывайце здаровы” і песні на вершы Сержука Сокалава-Воюша, Андрэя Мельнікава. Уваход на мерапрыемства вольны.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя