“Спеўны Сход” займеў свой сайт



Сайт spevy.by распрацаваны грамадскай ініцыятывай “Спеўны Сход”.

57079701_586132245220390_3831819068139110400_n.jpg

На старонцы сайта кожны знойдзе розную карысную інфармацыю: навіны Спеўнага схода, тэксты, відэа і аўдыё беларускіх песень усіх часоў, а таксама ноты і фанаграмы музычных твораў для самастойнага музыцыравання.

Сайт змяшчае раздзелы : «Навіны», «Песні», «Тэмы спеўных сходаў» і інш.

Напрыклад, у раздзеле «Тэмы спеўных сходаў» знаходзяцца ўсе распрацаваныя матэрыялы па Спеўных сходах, якія праводзіліся ў розных гарадах. Прычым выбраныя песні адаптаваныя па мелодыі і танальнасці – іх можа выканаць кожны, незалежна ад узроўню падрыхтоўкі. За гэты час распрацавана вялікая колькасць тэматычных сходаў: песні з Полацкага сшытка, рамансы М.К. Агінскага і С. Манюшкі, песні XXст. (асобна першай паловы і другой), каляндарна-абрадавыя песні і іншыя. Разам з тым адбываліся сходы, прысвечаныя творчасці The Beatles; у межах дадзенай грамадскай ініцыятывы спявалiся таксама польскія, шведскія, габрэйскія песні.

Рэсурс http://spevy.by знаходзіцца на стадыі дапрацоўкі, калі ў вас ёсць пытанні і пажаданні, калі ласка, звяртайцеся —  [email protected]

Кантакты: facebook.comvk.cominstagram.com

«Спеўны сход» — гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць беларускія песні розных часоў. Сяржук Доўгушаў — стваральнік і кіраўнік праекта. Ініцыятыва «Спеўны Сход» ужо 4 гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры. Спеўныя сходы цяпер дзейнічаюць не толькі ў Менску, але і ў наступных гарадах: Гародні, Берасці, Віцебску, Бабруйску, Маладэчне, Вілейцы.

budzma.by