Спявачка Акварэлія: Лістапад быў для мяне вельмі насычаным
Вандроўкі, творчыя калабарацыі ды папулярызацыя беларускай мовы і культуры праз сустрэчы з дзецьмі. Такое цяпер творчае жыццё беларускай спявачкі ў эмірацыі Акварэліі Новік.

Распавядае сама спявачка:
– Апошні месяц у мяне быў вельмі насычаны падзеямі. За два месяцы адбылося 12 выступаў. Я ездзіла ў тур з гуртом Leibonik. Мяне запрасіў Сяргей Башлыкевіч. Калісьці гэта быў мой вучань, хадзіў да мяне на вакал, калі мы яшчэ жылі ў Менску. Я з імі з’ездзіла ў тур па Польшчы. Былі мы ў Кракаве, Гданьску, ва Уроцлаве і ў Познані.
Сачыць за бліжэйшымі выступамі ды вандроўкамі беларускай спявачкі Акварэліі Новік можна праз яе прыватную старонку ў Фэйсбук, дзе ў тым ліку публікуюцца афішы бліжэйшых імпрэзаў.
Цалкам матэрыял:




Беларускае Радыё Рацыя
Фота з ФБ Акварэліі Новік і Яраслава Іванюка
