Спявачка і актрыса Ганна Хітрык прэзентавала новы альбом



Новы пасля доўгага перапынку і эміграцыі. Спявачка і актрыса Ганна Хітрык прэзентавала новы альбом. Гэта адбылося праз 4 гады пасля эміграцыі артысткі ў Ізраіль. Папярэдні альбом быў запісаны яшчэ ў Беларусі. У 2017 годзе Ганна Хітрык пераехала ў Ізраіль, потым перамагла цяжкую хваробу. Чатыры гады яна не выступала на сцэне. Аднак у кастрычніку калектыў „Ань Хітрык band” прадставіў у Тэль-Авіве альбом „Цень”. Яго пакуль знойдзем толькі ў інтэрнэце, а вось дзе? У нашым эфіры расказала Ганна Хітрык.  

– Новы альбом пакуль ёсць толькі на нашым сайце ХітрыкБэнд яго можна там спампаваць і я буду вельмі рада, калі людзі пачуюць нашы песні. Мабыць праз месяц, можа трошкі больш, ён з’явіцца на ўсіх платформах.

Былая актрыса Купалаўскага тэатру, удзельніца гуртоў „Дзецідзяцей”, S°unduk пераехала ў Ізраіль са сваёй сям’ёй. «Мы неверагодна сумуем, мы жывем Беларуссю», кажа Ганна Хітрык.

Беларускае Радыё Рацыя