Спявачка Кэтэван: Гэты спектакль прысвечаны эмігрантам з Беларусі



Спектакль “Mozaika”, прысвечаны эмігрантам з Беларусі, Украіны і не толькі, паказалі ў Варшаве і Сопаце. Пастаноўка была створаная беларусамі падчас тэатральнай рэзідэнцыі ў Польшчы.

Пра гісторыю працы над пастаноўкай распавядае актрыса і сустравальніца спектаклю Кэтэван.

Гэты спектакль быў напісаны маім сябрам. Гэта Віталь Карбань. Ён і рэжысёр, і аператар. Вельмі таленавіты хлопец. Вучыўся ў Акадэміі мастацтва, але ўжо пяць гадоў жыў у Кіеве. Пасля пачатку вайны ён жыве ў Варшаве. І напісаў ён п’есу, якая называецца “Mozaika”, якую мы стваралі трошачкі разам з нашых простых размоў. Ён прыязджаў да мяне проста па-сяброўскі. Мы размаўлялі пра тое, што адбываецца ў жыцці.

Плануецца, што бліжэйшыя паказы спектаклю адбудуцца ў Любліне і Беластоку. “Але мы адкрытыя і да прапаноў у іншых гарадах. Таму да сустрэчы!”, – дадала Кэтэван.

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя