Спявачка Ketevan прэзентавала кампазіцыю “Дачка Сонца”



Спявачка Ketevan прэзентавала кампазіцыю “Дачка Сонца”.

Як распавяла артыстка, кампазіцыя была напісаная ў складаны час:

– Цікава, што яна  была напісаная ў цяжкі перыяд. Гэта быў амаль пачатак вайны, трэці ці чацвёрты месяц. Пасля валанцёрства на мяжы пераехала ў Вільню жыць. На стыку вось гэтая вайна, але ў той жа час  стогн, горад, усё нармалёва ў тваім жыцці. І вось напісалася такая песня. Яна і пра разгубленасць, пра тое, што я не ведаю, які сёння дзень. І пра тое, што мне хочацца, каб хтосьці падтрымаў. І пра казачнасць. Гэта ўсё пра тое, што хочацца адысці  ад рэальнасці.

“Вельмі хочацца, каб беларуская мова і музыка ўспрымаліся як нешта сучаснае і класнае”, – дадала спявачка.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя