Сталічная «Арт Сядзіба» завяршае тыдзень акцый Art Miensk



На перадапошняй імпрэзе гісторык Іван Сацукевіч распавядаў слухачам пра гістарычныя назвы спрадвечных менскіх прадмесцяў.

Вельмі каштоўны пласт гарадской культуры… Камароўку мы з вамі памятаем дзякуючы Камароўскаму рынку, Грушаўка дзякуючы станцыі метро захавалася. Серабранка, хоць не ў тым месцы, але працягвае сваё існаванне са старажытных прадмесцяў. Але дзе цяпер знаходзяцца Добрыя Мыслі, Уборкі, Пляшчанка, Татарская слабада, Пярэспа, Доўгі Брод, Архірэйская Слабада… Гэтага мы не ведаем, бо на жаль, мы гэта забылі.

Шырокай публіцы Іван Сацукевіч вядомы ў першаю чаргу не як акадэмічны гісторык, а як прафесійны экскурсавод, які знаёміць экскурсантаў з беларускай гісторыяй.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск