Старадаўні гарадзенскі лямус адкрыты пакуль у тэставым рэжыме



На старадаўні драўляны лямус ў Гародні цяпер можна не толькі зірнуць з-за плота, але і зайсці на саму тэрыторыю былога кляштара ордэна брыгітак.

Адкрылі будынак для турыстаў зусім нядаўна. Але ўнутр драўлянага лямуса пакуль не пускаюць – з прыходам цяпла тут пачнецца чацвёрты этап рэстаўрацыйных работ.

– Ахвотных паглядзець на ўнікальны архітэктурны аб’ект, паслухаць яго гісторыю даволі шмат, прычым гэта не толькі жыхары Беларусі, але і замежныя турысты, – адзначае адміністратар інфармацыйна-турыстычнага цэнтра Гарадзенскай Епархіі рымска-каталіцкай царквы Гражына Шалкевіч. – Але наведваць тэрыторыю старадаўняга лямуса пакуль можна толькі па папярэднім запісе і ў суправаджэнні, у мэтах бяспекі.

 
 
 
 

Таксама жадаючыя могуць патрапіць у музей у склепе касцёла, загадзя звязаўшыся з пробашчам.

Тэлефон для папярэдняга запісу: +375 29 582-59-64.

Паводле grodnonews.by

Фота: Арцём Турлай