Старажытны і сучасны Слонім на выставе
Слонімскі фатограф Віталь Фядотаў наладзіў у Слонімскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа сваю ўласную выставу “Старажытны і сучасны Слонім”.
Віталь Фядотаў
На выставе фатограф выставіў прыгожыя каляровыя фотаздымкі сённяшняга Слоніма: вуліцы, будынкі, плошчы і скверы. І пад адной рамкай каля асобнага сучаснага здымка змясціў стары фотаздымак Слоніма пачатку ХХ стагоддзя. Цяпер кожны наведвальнік знаёміцца з сённяшнім Слонімам і адразу параўноўвае, як ён выглядаў 80-100 гадоў таму.
Усю фотавыставу Віталь Фядотаў вырашыў падараваць бібліятэцы.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара
