Старонка-музей, прысвечаная расстраляным паэтам
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, у сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД «амерыканкі», былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР – літаратары, дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы.
Праект TuzinFM.by – (Не)расстраляныя – сёлета займеў асобную старонку-музей, дзе дбайна сабраныя ўсе творы і матэрыялы, створаныя для гэтай ініцыятывы.
“Гэты праект пра жыццё і пра любоў. Мы хацелі ўшанаваць творцаў не толькі за тое, што іх забілі, але і за тое, што яны зрабілі: прыняць іх у нашым часе, асэнсаваць тое, што яны пасьпелі стварыць, распавесьці пра іх саміх і працягнуць іх гісторыю далей. Мы прысвячаем яго ўсіх ахвярам сталінскіх рэпрэсій”, – кажа Сяргей Будкін, аўтар ідэі і кіраўнік праекту, над якім працавалі больш за 50 чалавек.
Што вас чакае на старонцы-музеі:
- Жывы канцэрт і песні на вершы расстраляных у 1937-м літаратараў, напісаныя беларускімі выканаўцамі.
- Магымасць перайсці на старонкі ў сацыяльных сетках і азнаёміццамі з лёсамі герояў праекту
- Адкрытыя лекцыі пра герояў праекту ад знаных даследчыкаў літаратуры.
- Адукацыйны курс у Лятучым універсітэце створаны на базе лекцый праекту “(Не)расстраляныя”
- Унікальнае выданьне, у якое ўвайшлі 18 гісторыяў жыцьця рэпрэсаваных беларускіх літаратараў, іх абраныя творы і архіўныя фотаздымкі, частка зь якіх публікуецца ўпершыню (Кніга мае з’явіцца цягам гэтага году).