Стартуе конкурс на вела-гімн Берасця



Серыю творчых конкурсаў у Берасці распачынаюць прадстаўнікі кампаніі ’’За вела Берасце’’. Яны запрашаюць да стварэння разам вела-гімну горада. Удзел у конкурсе можа прыняць кожны жыхар горада над Бугам.

“Адзін з галоўных крытэраў – крэатыўнасць і актуальнасць дасланай працы”, – азначыў прадстаўнік кампаніі ’’За вела Берасце’’ Уладзімір Красько:

–  У нас зараз створана журы, у якое ўваходзяць прадстаўнікі велаклуба Берасця, а таксама берасцейскія дызайнеры. У прынцыпе, мы абапіраемся на такія крытэры: па-першае, гэта павінна быць цікава, крэатыўна, павінна заахвочваць і натхняць людзей станавіцца раварыстам ці, прынамсі, змяняць іх стаўленне да раварыстаў.

Плануецца, што гімн будзе гучаць падчас роварных прабегаў і спартовых мерапрыемстваў. Уся інфармацыя аб умовах правядзення конкурсу і яго тэрмінах з’явіцца ў адмыловай суполцы ініцыятывы ў сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота news.tut.by