Стартуе фестываль „Славянскі базар”
У ліпені, падчас правядзення мерапрыемстваў „Славянскага базару”, у Віцебск імкнуцца з гастролямі самыя лепшыя тэатры постсавецкай прасторы. Тут можна паглязець найноўшыя пастаноўкі, якія ідуць на сталічных сцэнах. 11 ліпеня Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі пакажа ў Віцебску фолк-оперу “Адвечная песня” па матывах творчасці Янкі Купалы.
Сёння ўвечары адбудзецца афіцыйнае адкрыццё Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар». Мерапрыемствы завершацца 13 ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя
