Стартуе новы набор творчых праектаў у межах праграмы ArtPower Belarus



Беларуская Рада культуры абвясціла другі і апошні набор для творчых праектаў у межах праграмы ArtPower Belarus. Ініцыятыва гатовая падтрымаць беларускія інстытуцыі і індывідуальныя праекты, якія прэтэндуюць на фінансаванне ад € 5 000 да € 60 000.

Кажа каардынатар праграмы Надзея Гарэцкая:

– Праект працягваецца, ён стартаваў у мінулым годзе ў лістападзе. Праект разлічаны на 28 месяцаў. Прыём, які мы аб’явілі зараз, гэта другі тур падтрымкі менавіта вялікіх праектаў да 60 тысяч. Другі і апошні тур, усё што датычна культуры. Можна падаваць, каб былі сапраўды цікавыя, важныя ідэі, якія змогуць маштабна паўплываць на культуру Беларусі. На дадзены момант у кастрычніка будзе некалькі падзей, гэта праект пра Слуцкія паясы ў Вільні, гэта „Бардаўская восень”, гэта выстава мастачкі Цемры.

На праграму ArtPower Belarus заяўкі могуць падаваць творцы як з Беларусі, гэтак і тыя, хто знаходзіцца за мяжой, а таксама міксаваныя і мабільныя каманды беларусаў з розных краінаў. Дэдлайн падачы заявак – 13 лістапада 2023 г.

Падрабязнасці тут.

Беларускае Радыё Рацыя