„Стары Ольса” адзначае 20-годзе



Гурт сярэднявечнай беларускай музыкі „Стары Ольса”, які існуе з 1999 году, з нагоды юбілею дае шэраг канцэртаў на музычных пляцоўках Беларусі і замежжа.

Кажа лютніст каманды Ілля Кубліцкі:

– Нас безумоўна запрашаюць, цікавяцца, заўсёды вельмі ўдалыя канцэрты. Аснова рэпертуару – гэта безумоўна наш „Полацкі сшытак”, ну і іншыя кампазіцыі сярэднявечча. Менавіта сярэднявечная музыка з сярэднявечнымі інструментамі.

Паводле інфармацыі размешчанай на афіцыйным сайце гурта, запісана 10 студыйных і 3 канцэртныя альбомы, а таксама 1 музычны аўдыёспектакль. Музыка гурта ўвайшла ў 7 зборнікаў выканаўцаў старадаўніх мелодый.

24-га кастрычніка „Стары Ольса” выступіць у варшаўскім VooDoo Club, а 2-га лістапада чакаецца канцэрт і ў залі Берасцейскай абласной філармоніі.

Беларускае Радыё Рацыя