«Стары Ольса», Піт Паўлаў і Памідораў прысвяцілі песні памяці Рамана Бандарэнкі
Музыкі адрэагавалі на трагічную смерць Рамана Бандарэнкі, якога пабілі і завезлі ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску.
Гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» прысвяціў песню памяці Рамана Бандарэнкі.
Спявак Аляксандр Памідораў таксама прысвяціў песню памяці Рамана Бандарэнкі і словам «Я выходжу» — апошнім, якія Бандарэнка напісаў у чат перад смерцю.
