„Стары Ольса” ўпершыню выступіць на „Басовішчы”
Гурт „Стары Ольса” ўпершыню выступіць на „Басовішчы”.
Напярэдадні фестываля лютніст гурта Ілля Кубліцкі анансаваў выхад новага альбома:
– Праз два месяцы будзе новы альбом. Тэматыка – піўныя песні, вясёлыя песні. Альбом называецца „Вада, хмель і солад”. Піва – гэта самы старадаўні напой нашай краіны. Прэзентацыя ўжо прызначана на лістапад. Спадзяюся, што ў бліжэйшыя два месяцы праца дакладна будзе скончана.
Сярэднявечная беларуская музыка, ў выкананні гурта „Стары Ольса”, прагучыць на „Басовішчы” 15-га ліпеня а 20 гадзіне.
Беларускае Радыё Рцыя