Стары замак у Гародні адкрыюць у лістападзе
Стары замак у Гродне адкрыюць для наведвальнікаў у пачатку лістапада. Яго рэканструкцыя пачалася ў 2017 годзе і вядзецца за некалькі этапаў. Абноўленая музейная экспазіцыя з інтэрактыўнымі зонамі, раскажа пра гісторыю як самога замка, так і ў цэлым Гарадзенскага краю, паведамляе БелТА.
Гарадзенскі Стары замак з’яўляецца адным са старэйшых замкаў Беларусі. Палац з’яўляецца помнікам архітэктуры Рэнесансу і быў пабудаваны каралём Рэчы Паспалітай Стэфанам Баторыем у 1580-я гг. У 1967 годзе Стары замак аб’яўлены гісторыка-археалагічным запаведнікам „Замкавая гара”.
