Стась Сілка прадставіць у Менску новы альбом



Музыка з Наваполацку Стась Сілка рыхтуецца прэзентаваць 30 студзеня ў Менску дэбютны альбом. Гэта будзе першы сольны канцэрт выканаўцы ў сталіцы.

Стась Сілка:

— Запісваў я яго ў Наваполацку, з таварышам. Ён першы раз запісваў, а я першы раз запісваўся — гэткі эксперымент. Наколькі ён удалы я не ведаю, бо, па шчырасці, не змог паслухаць увесь альбом ад пачатку да канца ані разу. Калі глядзець па тым, што цяпер адбываецца, напэўна ўдала атрымалася.

Першы канцэрт наваполацкага барда ў Менску пройдзе 30 студзеня па адрасе вуліца Кульман-9. Пачатак а 19-ай паводле беларускага часу. Кампанію маладому аўтару складуць гарадзенец Алесь Дзянісаў і пераможца «Бардаўскай восені-2015», дуэт “Хмарка на траве”.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя