Стаў вядомы шорт-ліст „Глінянага Вялеса – 2019”



Арганізацыйны камітэт літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” паведаміў свой шорт-ліст за 2019 год.

Звычайна шорт-ліст “Глінянага Вялеса” з’яўляецца напачатку студзеня. Але летась шмат цікавых мастацкіх кніг з’явілася прыканцы года, а некаторыя трапілі да чытачоў толькі напачатку новага. Таму арганізатары прэміі вырашылі затрымаць складанне шорт-ліста. А таксама было вырашана пашырыць шорт-ліст з сямі пазіцыяў да дзесяці.

Сёлета ў шорт-ліст “Гліняна Вялеса” трапіла восем кніг прозы і дзве паэзіі.

Прэмію “Гліняны Вялес” заснавала Таварыства Вольных Літаратараў у 1993 годзе. Яна даецца за лепшую беларускамоўную мастацкую кнігу. Першым лаўрэатам прэміі стаў Ігар Бабкоў. У розныя гады лаўрэатамі прэміі з’яўляліся: Алесь Разанаў, Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, Андрэй Федарэнка, Віктар Казько, Сяргей Дубавец, Валянцін Акудовіч і інш.

Стаць лаўрэатам прэміі можна толькі аднойчы.

Шорт-ліст літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес – 2019”

1. Зміцер Вішнёў “Калі прыгледзецца – Марс сіні” (Янушкевіч). 2. Валеры Гапееў “Пазл” (Галіяфы). 3. Андрэй Горват “Прэм’ера” (Медысонт). 4. Сяргей Календа “Часам панкі паміраюць” (Логвінаў). 5. Віктар Марціновіч “Ноч” (Кнігазбор). 6. Людміла Рублеўская “Пантофля Мнемазіны” (Янушкевіч). 7. Ільля Сін “Libido” (Кнігазбор). 8. Галіна Сіўчанка “Зоў Звычаю” (Медысонт). 9. Уладзімір Сцяпан “Папяровая шапка: хайку” (Кнігазбор). 10. Юлія Шарова “Вяртанне Ліліт” (Янушкевіч).

Беларускае Радыё Рацыя