Стаў вядомы шорт-ліст „Оскара – 2020”
13 студзеня Амерыканскай кінаакадэміяй былі аб’яўленыя прэтэндэнты на „Оскар-2020”.
Сярод прэтэндэнтаў на найлепшы фільм: „Форд супраць Ферары”, „Кролік Джоджа”, „Ірландзец”, „Джокер”, „Шлюбная гісторыя”, „Маленькія жанчыны”, „1917”, „Аднойчы ў… Галівудзе”, „Паразіты”.
Найлепшым рэжысёрам могуць назваць: Тода Філіпса („Джокер”), Марціна Скарсезэ („Ірландзец”), Сэма Мендэса („1917”), Пон Чжун Хо („Паразіты”), Квенціна Таранціна („Аднойчы ў… Галівудзе”).
Сярод прэтэндэнтаў на найлепшага акцёра: Леанарда Дзі Капрыё („Аднойчы ў… Галівудзе”), Антоніё Бандэрас („Боль і слава”), Хаакін Фенікс („Джокер”), Джонатан Прайс („Два Папы”), Адам Драйвер („Шлюбная гісторыя”). На званне найлепшай актрысы прэтэндуюць: Скарлет Ёхансан („Шлюбная гісторыя”), Сінція Эрыва („Гарыет”), Шарліз Тэрон („Скандал”), Сірша Ронан („Маленькія жанчыны”), Рэнэ Зелвегер („Джудзі”).
На найлепшы фільм на замежнай мове прэтэндуе, сярод іншых, польскі фільм „Цела Божае”, які ўзяў прыз глядацкіх сімпатый на мінскім кінафестывалі „Лістапад”.
У шорт-ліст „Оскара” у катэгорыі „Міжнародны поўнаметражны фільм” трапілі фільмы:
„Праўда і справядлівасць” (Эстонія) „Боль і Слава” (Іспанія) „Паразіты” (Паўднёвая Карэя) „Краіна мёду” (Паўночная Македонія) „Божае цела” (Польшча) „Дылды” (Расея) „Атлантыка” (Сенегал) „Тыя, хто застаўся” (Венгрыя) „Адрынутыя” (Францыя) „Намаляваная Птушка” (Чэхія).
Рэжысёрам польскага фільма „Божае цела” з’яўляецца Ян Комаса. У час знаходжання ў моладзевым папраўчай цэнтры 20-гадовы Даніэль перажывае духоўнае ператварэнне. Ён хоча стаць святаром, але яго жаданне не можа быць выканана з-за судзімасці. Даніэля накіроўваюць на працу ў сталярныя майстэрні ў суседні гарадок. Па дарозе ён зазірае ў мясцовы касцёл і выдае сябе за святара. З’яўленне ў парафіі маладога харызматычнага прапаведніка змяняе жыццё наваколля: з падачы Даніэля мясцовыя жыхары пачынаюць пазбаўляцца калектыўнай траўмы, звязанай з трагедыяй, якая тут адбылася.
Уручэнне „Оскара” запланаванае на 9 лютага.
Беларускае Радыё Рацыя