Стэнд «Вольная Беларусь» на кніжным кірмашы ў Катавіцах
З 3 па 5 лістапада ў Катавіцах адбудзецца Кніжны кірмаш, на якім будзе працаваць стэнд незалежных беларускіх выдавецтваў «Вольная Беларусь». Запомніце нумар стэнда — № 106.
Дата і час: 3 лістапада 11.00 −19.00.
4 лістапада 10.00 −19.00. 5 лістапада 10.00 −17.00.
Месца: Międzynarodowe Centrum Kongresowe, plac Sławika i Antalla 1, Катавіцы
«Вольная Беларусь» упершыню будзе прадстаўленая ў ганаровым статусе спецыяльнага госця. Будуць не толькі кнігі, але ж і спатканні з аўтарамі, прэзентацыі і дыскусіі.
А вось і праграма:
3 лістапада, пятніца
16.00 — 17.00 Прэзентацыя серыі «Турэмная літаратура» (Алена Лапцёнак, праваабарончы цэнтр «Вясна»)
17.00 — 18.00 Дыскусія «Беларуская кніга: выклікі і перспектывы» з удзелам Аліны Коўшык (Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні), Наталлі Русецкай (Інстытут беларускай кнігі), Андрэя Янушкевіча (выд-ва «Янушкевіч»).
Мадэратар — Валер Булгакаў (выд-ва ARCHE)
4 лістапада, субота
13.00-14.00 Прэзентацыя беларускіх перакладаў польскіх аўтараў Шчэпаня Твардаха «Кароль» і Дамінікі Словік «Зімоўка» (выд-ва «Янушкевіч»)
14.00-15.00 Прэзентацыя кнігі вершаў Уладзіміра Някляева «Сам» (Галоўная Заля)
15.00-16.00 Прэзентацыя кнігі «Беларускі брыкалаж» нямецкага даследчыка Генрыха Кіршбаўма (выд-ва «Vesna»)
16.00-17.00 Прэзентацыя кнігі «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIIІ стагоддзя і да нашага часу» А.Латышонка і Яўгена Мірановіча (выд-ва ARCHE, прэзентуе Валер Булгакаў)
17.00-18.00 Творчая сустрэча з Сашам Філіпенкам («Былы сын», «Ціхары», «Крэмулятар»)
5 лістапада, нядзеля
13.00-14.00 Дыскусія «Ці мусім мы клапаціцца пра пераклады беларускіх кніг на іншыя мовы?» З удзелам выдаўца Валянціны Андрэевай (выд-ва Gutenberg), аўтара Васіля Еўдакімава («Круглая Square»), перакладчыцы, паэткі Наталлі Русецкай.
14.00-15.00 Прэзентацыя новых кніг выдавецтва Gutenberg: «Круглая Square» Вала Клемэнта, «Хто жыве ў гаражы» Андрэя Скурко.