Сто год таму атрад Булак-Балаховіча выбіў бальшавікоў з Пінска



Знакавая гістарычная падзея – роўна сто год таму, 26-га верасня 1920 года, Асобны атрад БНР начале з генералам Булак-Балаховічам выбіў бальшавікоў з Пінска. Балахоўцы рассеклі чацвёртую армію Саветаў, перарвалі сувязь паміж яе часткамі. Змаганне за Пінск лічыцца адной з самых удалых аперацыяй беларускага генерала.

Без гэтай падзеі цяжка ўявіць, як бы далей разгортвалася польска-савецкая вайна, – гаворыць даследчык, рэдактар часопіса “Гістарычная Брама” Аляксандр Ільін:

– Хто ведае, магчыма Чырвоная армія спыніла б палякаў пад Пінскам? Гісторыя, магчыма, павярнулася б зусім па-іншаму і гісторыя з той жа Рыжскай дамовай. Я лічу, што ў гісторыі Беларусі гэта вельмі важная падзея. Вартая таго, каб да яе вяртацца, вывучаць, пераацэньваць. Мне падаецца, што яна па вартасці яшчэ не ацэненая ў гісторыі Беларусі.

Пасля Пінска, у кастрычніку 1920 года, Станіслаў Булак-Балаховіч працягнуў пераможны марш па Палессі, авалодаўшы Жыткавічамі, Туравам і Мазыром. Нягледзячы на паразу пад Гомелем, дзе ўмацаваліся бальшавікі, палескі паход балахоўцаў – стаў яскравай старонкай у змаганні беларусаў за ўласную дзяржаўнасць.

Беларускае Радыё Рацыя, Пінск