Сто песень ад полацкай паэткі
Існуюць паэты, на вершы якіх кампазітары любяць пісаць песні. Іх так і называюць – паэты-песеннікі. Полацкая паэтка Надзея Салодкая ў гэта справе бадай не мае ў Беларусі канкурэнтаў. На яе вершы напісана больш ста песень, якія выконваюць вядомыя беларускія спевакі – Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Якаў Навуменка, Пётр Ялфімаў, гурт „Свята” і многія іншыя.
“Толькі кампазітар Ізмаіл Капланаў напісаў на мае вершы больш пяцідзесяці песень,” – кажа Надзея Салодкая.
– Калі дакладна – дык пяцьдзясят адна песня. Праўда, не ўсе ён паспеў рэалізаваць, шмат у яго засталося ў стале – і аранжыраваныя, і не. Нейкіх няма запісаў, бо яны самі проста выконвалі на канцэртах. Неяк так адбылося, што ў нас такое сугуччы было песеннае. Ён дужа захапіўся маімі вершамі.
Сёлета Надзея Салодкая адзначае 20-годдзе сваёй літаратурнай дзейнасці. Пісаць яна пачала ў паважным узросце. На сённяшні дзень яна выдала сямнаццаць кніг, дзесяць з іх выйшлі ў менскім выдавецтве “Чатыры чвэрці”.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя