Сцебурака і Бартосік наведалі гарадзенскую „Мову нанова”
Чарговыя заняткі моўных курсаў “Мова нанова” ў Гародні былі прысвечаны тэме “Пісьменства”. А нечаканымі госцьмі і выкладчыкамі сталі два менчукі: літаратар Усевалад Сцебурака ды бард, журналіст Зміцер Бартосік. Намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў правёў заняткі і распавёў пра навінкі, якія выйшлі у літаратурным аб’яднанні:
– Мы разглядалі скарочаны варыянт літаратурнага слоўніка. То бок, найбольш распаўсюджаныя словы, выразы і абароты, з якімі сустракаемся, калі трымаем у руках кнігу. Размова ішла, у тым ліку, і пра найбольш распаўсюджаныя памылкі, а таксама проста словы, якія мы ўжываем не вельмі пісьменна, блытаючы, напрыклад, аркуш і ліст і г.д. І мы набор гэтай тыповай тэрміналогіі, якая належыць да літаратурна-выдавецкага моўнага сегмента мовы, разглядалі ў скарочаным карыстальніцкім варыянце. Асобна ішла гутарка пра такую форму вершаскладання, як трыялет. Гэтую форму калісьці ўвёў у абарот Максім Багдановіч.
Наступная сустрэча з вядомымі літаратарамі ў Гародні адбудзецца 23-га сакавіка. У гарадзенскай бібліятэцы імя Карскага будзе прэзентаваны новы нумар альманаха “Новы замак”.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня