“Сцежкамі Міколы Тарасюка”
На радзіме Міколы Тарасюка з’явіліся новыя скульптурныя кампазіцыі ў гонар знакамітага майстра. Гэта стала вынікам мастацкага пленэру “Сцежкамі Міколы Тарасюка”, які праходзіць у вёсцы Стойлы Пружанскага раёна другі раз.
Калі на першым пленэры непадалёк ад былой сядзібы Тарасюка з’явіўся стылізаваны крыж і фігура самога рэзчыка, то гэтым разам арганізатары разам са скульптарамі вырашылі ўвасобіць у матэрыяле сямейную легенду.
Расказвае аўтар адной са скульптур Анатоль Туркоў:
– Гэта са словаў Мікалая Васільевіча Тарасюка, калі яго дзед коней пасвіў. З’явіўся яму прывід і сказаў, што ў яго народзіцца ўнук, для якога ён падрыхтаваў падарункі, вось гэтую кнігу і залаты пярсцёнак. Мы ўзялі гэтую тэму на сваю скульптурную кампазіцыю.
Кампазіцыя носіць назву “Пачатак” і складаецца з фігур Мікалаевага дзеда з пярцёнкам і постаці прывіда з Евангеллем у руцэ. Адначасова з новымі працамі, прысвечанымі разбяру, у Стойлах пачаў працу культурна-адукацыйны цэнтр на базе аграсядзібы “Стулы”.
Як зазначаюць уласнікі сядзібы Аляксандр і Ларыса Быцко, адным з прыярытэтных накірункаў працы цэнтра стане якраз папулярызацыя асобы і творчасці Міколы Тарасюка.
[Not a valid template]
Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя