Сцежкамі жыцця Паўліны Мядзёлкі
Успаміны славутай дзяячкі беларускага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя Паўліны Мядзёлкі выйшлі без скарачэнняў і цэнзурных правак. Кніга “Сцежкамі жыцця” пабачыла свет у выдавецтве “Лімарыус” у серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”. У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбылася прэзентацыя выдання.
Гаворыць укладальніца кнігі, дырэктарка архіва-музея Ганна Запартыка:
– Былі да яе адносіны таксама як да дзяячкі адраджэння, дзяячкі грамадска-палітычнай. Гэтае ўсведамленне прыйшло падчас працы над успамінамі. Мне б хацелася накшталт ліставання Зоські Верас, той жа Ларысы Геніюш падрыхтаваць і ліставанне, эпісталярную спадчыну Паўліны Мядзёлкі – яна там вельмі моцна раскрываецца.
У прэзентацыі ўзялі ўдзел дырэктарка выдавецтва “Лімарыус” Марына Шыбко, літаратуразнаўцы Вячаслаў Рагойша, Аляксандр Фядута, Ганна Севярынец. Урыўкі з кнігі прачытала Валярына Кустава.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара