Сцімпанк-вечарынка ў Менску
Менскі гурт “Верасень” пачынае новы сезон сцімпанк-вечарынак. 19 лістапада ў сталічным “Jack Club” адбудзецца першая ў гэтым сезоне. Распавядае лідарка гурта Вольга Акуліч:
– Сцімпанк – гэта такі кірунак мастацтва, які ўяўляе сабой гульню ва ўяўную будучыню, у якой чалавецтва пайшло па шляху развіцця паравых машын і механізмаў. Гэта такая сумесь стылістыкі ХІХ стагоддзя і фантастычнага тэхнаантуражу. Мы запрашаем усіх аматараў сцімпанку. Асобы, якія апрануцца ў адпаведныя касцюмы, пройдуць абсалютна бясплатна.
У праграме мерапрыемства – конкурс сцімпанк-вобразаў; майстар-клас па танцах; жывая музыка ў выкананні BIG DADDY BLUES і WERASEN Band. Пачатак а 20-й гадзіне.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя