Сцяжына Герояў і перфоманс Пушкіна на Крапівенскім полі
7 верасня мастак Алесь Пушкін зладзіў на полі Аршанскай бітвы перфоманс пад назвай “Дражніць гусей на Крапівенскім полі”. Акрамя мастака у акцыі ўдзельнічалі сапраўдныя Гусь і Гуска з меткамі на шыі – чырвонай і зялёнай, якія спалучаныя разам утваралі колеры сучаснага сцяга.
Дражнілі гусей бел-чырвона белым, еўразвязаўскім, украінскім ды натаўскім сцягамі. Менавіта так, як гэта робіць прапаганда. Мастак назваў гэта “фобіямі”.
Акрамя жывых гусей бы адзін “надзіманы” гус – гэта “фальшыўка” – выбары і паказуха.
Алесь Пушкін на Крапівенскі полі маляваў “фобіі” і падносіў да гусей па чарзе, гусі нерваваліся.
Гуска вельмі нервова шыпела на натаўскі сцяг.
Пасля сцягі паклалі на поле і гусі супакоіліся – пачалі нармальна суіснаваць з гэтай сімволікай.
Гусі падчас перфомансу не пацярпелі.
Пасля мастацкай акцыі яны паехалі дадому – у мястэчка Бобр у скрыні з надпісам „Бобрскі сельсвет”.
[Not a valid template]
Мемарыялізацыя Аршанскага поля ужо пачалася, акрамя памятных знакаў, усталяваных тут у 90-ыя гады, тут з’явілася Сцяжына герояў – на валунах, якія вельмі маляўніча ляжаць у натуральным рэльефе, зробленыя выявы Івана Сапегі, Юрыя Радзівіла і Канстанціна Астрожскага.
Паглядзець на сцяжыну Герояў прыязджаюць людзі, які даведаліся пра яе з інтэрнету.
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі