Студэнты масава адмаўляюцца ад праслухоўвання ў Купалаўскім тэатры



Пасля масавага звальнення артыстаў Купалаўскага тэатра ў трупе засталіся 12 чалавек. У жніўні большасць акцёраў і супрацоўнікаў тэатра востра адрэагавалі на падзеі, якія адбываюцца ў краіне і заявілі пратэст. Быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. Услед за ім пайшла большая частка трупы.

11 лістапада ў тэатры адбыліся праслухоўванні артыстаў, то бок пачалася праца па фармаванні новай трупы. На праслухоўванне запрасілі студэнтаў універсітэта культуры. Адзін з іх распавёў, што запрашалі „настойліва”, ён пагадзіўся, але частка яго аднакурснікаў вырашылі адмовіцца.

Да праслухоўвання прадстаўнікі Мінкульта тэлефанавалі ў абласныя тэатры і прапаноўвалі мясцовым артыстам паспрабаваць свае сілы ў Купалаўскім. Інфармацыю пра тое, што такія званкі былі, пацвердзілі ў трох тэатрах, піша Еўрарадыё.

Акрамя таго, у чацвер вечарам у телеграм-канале Беларускага фонду культурнай салідарнасці з’явілася інфармацыя пра магчымае прызначэнне на пасаду мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра актрысы Вольгі Няфёдавай.

Беларускае Радыё Рацыя