Студзеньскае паўстанне і міф Кастуся Каліноўскага



У адрозненні ад палякаў ці літоўцаў, для беларусаў Студзеньскае паўстанне – гэта не завершаная тэма. Яго правадыр на беларускіх землях Кастусь Каліноўскі ў савецкай гістарыяграфіі прадстаўляўся як герой але – герой-рэвалюцыянер. Гэта змянілася пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі калі Каліноўскага сталі ўспрымаць як нацыянальнага героя. 

Ці слушна?

Як мяняліся яго погляды на нацыянальнае пытанне?

Які характар мела Студзеньскае Паўстанне на беларускіх землях?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў размове з Яраславам Іванюком адказвае старшыня Беларускага гістарычнага таварыства прафесар Алег Латышонак.