«Стужка часу» ў Полацку ад Глеба Отчыка



У Полацкай мастацкай галерэі працуе выстава жывапісца і дызайнера, першага намесніка старшыні Беларускага саюза мастакоў Глеба Отчыка «Стужка часу». У адкрыцці выставы удзельнічалі сябры і калегі мастака. З адмысловай прамовай выступіў старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца

У кароткай экскурсіі па экспазіцыі Глеб Отчык прадставіў гледачам свае працы.

У Беларусі Глеб Отчык вядомы найперш як мастак па манументальна-дэкаратыўным мастацтве. Любоў да жывапісу дапамагла Глебу раскрыць у сабе сапраўдны талент. Са сваімі работамі мастак выстаўляўся ў многіх краінах свету.

Выстава будзе працаваць да 5 траўня.

Беларускае Радыё Рацыя