Ствараецца мультфільм з мнеманічнымі вершамі «Вожыкавая палянка»
Дзеці павінны вучыцца беларускай мове і разнастайнасці словаў з маленства. Ствараецца мультфільм з мнеманічнымі вершамі «Вожыкавая палянка», на яго ідзе збор грошай у інтэрнэце.
Аўтары перакананыя, што іх твор дапаможа дзецям засвойваць неабходны запас словаў і проста глядзець якасны мультфільм. Тэкст падрыхтавала дзіцячая пісьменніца Ганна Янкута. Аўтарка ідэі Марыя Грыц распавяла, як ствараецца і чаго вымагае праект:
– Яшчэ да моманту малявання, там, як высветлілася, цэлы воз яшчэ трэба зрабіць. Наш мульцік будзе настолькі класны, настолькі цёплы, тое, што я зараз бачыла. Гэта выдатна. Гэта тое, што трапляе ў сэрца. І я спадзяюся, што мы зможам зрабіць серыял на 5-7-10 эпізодаў. Прынамсі Ганна ўжо мае ідэі. У нас ёсць план. Першым мнеманічным вершам мы вырашылі ўзяць лічылку, каб дзеткам мінімальна просценька было. Потым назвы пальцаў.
Таксама варта знаёміць праз мультфільм дзяцей з беларускімі назвамі дзён тыдня, месяцамі і іншым, — дадала аўтарка ідэі мультфільма «Вожыкавая палянка» Марыя Грыц.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск