Створаны віртуальны архіў Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў
Праект віртуальнай рэканструкцыі бібліятэкі і архіва Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў рэалізаваны ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, дзе захоўваецца частка гэтай унікальнай спадчыны.
Ужо больш за 100 экземпляраў унікальных выданняў з архіва Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў пераведзены ў лічбавы фармат і даступны чытачам у паўнатэкставым электронным варыянце. Упарадкаваная калекцыя электронных дакументаў, забяспечаных сродкамі навігацыі і пошуку, знаходзіцца ў адкрытым доступе на сайце Прэзідэнцкай бібліятэкі. Азнаёміцца з паўнатэкставымі выданнямі можна, зайшоўшы на сайце на віджэт „Бібліятэка Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў”.
Праект будзе цікавы для работнікаў бібліятэк і музеяў, кнігазнаўцаў і гісторыкаў, філолагаў і лінгвістаў, а таксама ўсіх, каго цікавіць кніжная культура і духоўная спадчына мінулага.
