Стынг прывязе ў Менск рок-праграму „57th & 9th”
Вядомы брытанскі рок-музыка Стынг 8 кастрычніка выступіць з канцэртам на сцэне „Менск-Арэны”, паведамілі БЕЛТА арганізатары.
Праз 7 гадоў музыка зноў прыедзе ў сталіцу Беларусі. Сусветнае турнэ артыста з новай рок-праграмай „57th & 9th” ўключае і Менск.
Музыка выпусціў відэазварот да беларускіх гледачоў: „Прывітанне, Менск! Я з нецярпеннем чакаю свайго вяртання ў Беларусь. З новым альбомам „На рагу 57-й і 9-й „. Спадзяюся ўбачыць вас ў нядзелю, 8 кастрычніка„.
Новы студыйны альбом Стынга „57th & 9th” выйшаў 11 лістапада 2016 года. Незвычайную назву кружэлка атрымала дзякуючы скрыжаванню двух вуліц – 57-й і 9-й. Кожны дзень па дарозе ў студыю Стынг праходзіў менавіта міма гэтага скрыжавання. У альбом увайшло 10 песень, кожная з іх адкрывае шматграннасць стыляў Стынга. На канцэрце будуць гучаць і любімыя хіты.
Фота rollingstone.com