Суботнік – на помнік Льву Сапегу
27 ліпеня ў Слоніме адбудзецца раённы суботнік. Такое рашэнне прыняў Слонімскі райвыканкам. Грашовыя сродкі ад суботніка ў першую чаргу будуць пералічаны на помнік канцлеру Вялікага Княства Літоўскага, былому слонімскаму старосце Льву Сапегу (1557-1633).
Помнік Льву Сапегу ўрачыста будзе адкрыты сёлета, 1 верасня, на плошчы Леніна ў Слоніме, падчас рэспубліканскага свята Дня беларускага пісьменства і друку.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім