Сучаснае мастацтва напярэдадні выбараў



Учора, 7 жніўня, у сталічным Палацы мастацтваў адбылося закрыццё выставы «Трыенале сучаснага мастацтва». На выставе былі прадстаўлены вынікі Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная Прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» у 2019 – 2020 г.»

Нягледзячы на тое, што арганізатары заявілі аб дэманстрацыі дасягненняў нацыянальнага выяўленчага мастацтва, большасць працаў на выставе былі звязаны са сферай дызайну жылых і грамадскіх памяшканняў, ды не адрозніваліся ад падобных работ апошняга дзесяцігоддзя.

Асобна быў прадстаўлены макеты помнікаў князю Гедыміну ў Лідзе і Льву Сапегу ў Слоніме. Самы актуальны і правакацыйны твор беларускага мастацтва быў зняты з Трыенале напярэдадні і не трапіў у спісы пераможцаў.

«Вітраж-АТ» беларускага мастака Сяргей Белавокага быў зняты з конкурсу і ўяўляў сабой пяць люстраных аб’ектаў. Кожны з іх з’яўляўся поўнай копіяй супрацьударнага шчыта Вітраж-АТ, прызначанага для выкарыстання «сілавікамі» Беларусі пры разгоне мірных грамадзян на вуліцах. На адкрыцці самога твору, праходзіў пэрфоманс. Глядач сам станавіўся творцам, разбіваючы аб’ект з першапачатковага стану – «супрацьударнага шчыта Вітраж-АТ» пры дапамозе ўдару каменем па люстэрку ў просты «Вітраж» – твор манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Каталог «Трыенале сучаснага мастацтва», які быў загадзя падрыхтаваны і выпушчаны Міністэрствам культуры ўлетку 2020 года, афіцыйна знішчаны з-за інцыдэнту з Сяргеем Белавокім і зараз з’яўляецца бібліяграфічнай рэдкасцю.

Сяргей Белавокі сябра Беларускага саюза мастакоў, лаўрэат Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва за 2017 год.

Фота аўтара