Сучаснае мастацтва ў гарадзенскім Новым замку



Мастакі Аляксандр Болдакаў ды Іван Русачык прадставілі гарадзенцам мастацкі праект „OCULIS ELEMENTARIS”. Праект прадстаўляе сабой вялізныя палотны, а таксама кінэтычныя, гукавыя, фота, відэа аб’екты ды інсталяцыі.

r22

Экспазіцыя адкрылася ў сенатарскай зале былога каралеўскага палаца – гарадзенскім Новым замку.

Пра свае працы распавядае адзін з аўтараў Іван Русачык:

– Мы намагаемся ўгледзецца, паглядзець на наша жыццё, на нашых суседзяў, на нашых блізкіх. Таму ўсе нашы можна сказаць праекты, а не карціны, яны пра гэта – пра нашае простае жыццё. Заўсёды хочацца ўбачыць вочы іншага чалавека. Я стаўлю пытнне, для каго і чаго мы гэта ўсё робім.

Адкрываў выставу дырэктар гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музею разам з мастакамі і выкладчыкамі з купалаўскага ўніверсітэта. На сустрэчы прысутнічала вялікая колькасць студэнтаў, мастакоў і мастацтвазнаўцаў, якіх цікавяць падобныя спалучэнні ў сучасным мастацтве.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня