Сучасная беларуская літаратура заваёўвае Балканы
У Сербіі мінулі 54-я Міжнародныя бялградскія сустрэчы пісьменнікаў. На прэстыжным літаратурным фэсце Беларусь другі раз прадстаўляла паэтка з Піншчыны Марыя Кобец. Сёлета Бялградскія сустрэчы сабралі 22 краіны свету.
“Галоўнае – гэта дыялог, з якога нараджаюцца рэальныя справы”, – каментуе свой удзел літаратарка:
– Менавіта ў першую чаргу для камунікату аднаго з другім, бо нам трэба знаёміцца з навінкамі літаратуры, з навінкамі, якія прадстаўлены ў розных краінах. А як гэта можна зрабіць найлепш? Толькі камунікуючы адзін з адным. Гэта круглыя сталы, паэтычныя чытанні, сустрэчы і знаёмствы.
Штораз па выніках Міжнародных бялградскіх сустрэч пісьменнікаў выдаецца зборнік твораў удзельнікаў форума. Акрамя гэтага, Марыя Кобец запэўніла, што ёсць канкрэтныя дамоўленасці з замежнымі партнёрамі, пра якія неўзабаве абяцае распавесці.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота pinsknews.by