Сучасная мастацкая кераміка – ад Ірыны Шчаснай
У сталічным Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў працуе персанальная выстава керамікі Ірыны Шчаснай «КАЛЕКЦЫЯ».
„«Калекцыя» Ірыны Шчаснай – гэта квінтэсенцыя з формаў, тэхнік, фактур, сілуэтаў і дэталяў, назапашаных аўтарам за апошнія гады. Калі спрабаваць праводзіць паралелі, то па сваёй вобразнасці і філасофскай змястоўнасці «Калекцыя», найбольш блізкая да фундаментальных катэгорый мастацтва Усходу. Адначасова і камерная і манументальная – нічога лішняга і празмернага – «Калекцыя» напоўнена сапраўды дзэнскім спакоем, цішынёй, глыбінёй і вечнасцю японскага Сада Камянёў.” Так пра новую выставу Ірыны Шчаснай напісаў мастацтвазнаўца Андрэй Янкоўскі.
20 верасня Ірына Шчасная правяла аўтраскую экскурсію па выставе, падчас якой расказала пра выбар матэрыялаў, тэхналагічны працэс і абпал, падзелілася сваім міжнародным вопытам удзела ў сімпозіумах і адказа на пытанні наведвальнікаў экскурсіі.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя