Суд перанёс рагляд скаргі аб ліквідацыі «Цэнтра гарадскога жыцця» ў Гародні



Пасяджэнне па разглядзе апеляцыйнай скаргі дырэктара цэнтра Паўла Мажэйкі прайшло ў Эканамічным судзе Гарадзенскай вобласці. Суд аб’явіў перапынак да 21 чэрвеня. Павел абскарджвае ранейшае рашэнне аб ліквідацыі яго ўстановы.

Мажэйка сцвярджае, што рашэнне аб ліквідацыі трэба адмяніць, бо звесткі, якія тады прадставіў пракурор, нічым не пацвярджаюцца.

Нагадаем, што на Паўла Мажэйку, мастака Алеся Пушкіна і «іншых асоб» 26 сакавіка завялі крымінальную справу нібыта за дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму. Парушэннем палічылі выставу, на якой быў партрэт беларускага партызана-антысаветчыка. 30 красавіка пракурор Гародні звярнуўся ў Эканамічны суд з просьбай ліквідаваць «Цэнтр гарадскога жыцця».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: harodniaspring.org