Сумесны канцэрт Андруся Такінданга, Аквалерыі і Яўгена Курыльчыка адбыўся ў Варшаве



Сумесны канцэрт Андруся Такінданга, Аквалерыі і Яўгена Курыльчыка адбыўся ў Варшаве. Імпрэза прайшла ў BeerStation Centrum.

Як нарадзілася такая супраца, распавялі музыкі.

Андрусь Такінданг: Гэта сітуатыўная такая суполка. Справа ў тым, што Яўген у Варшаве. Валерыя ехала з Вроцлава. Я цяпер ехаў з Кракава. Паколькі мы тут сабраліся ў адным горадзе, то мы вырашылі зрабіць супольны канцэрт.

Аквалерыя: І мы не проста так сюды прыехалі. У нас яшчэ будзе выступ для дзяцей. Бо ў нас з Андрусём ёсць праект пра песні Пэтсана і Фіндуса. Мы вырашылі, калі мы ўжо прыязджаем у Варшаву, то зробім некалькі выступаў.

Андрусь Такінданг: Справа ў тым, што музычны свет Беларусі невялікі, з большага музыкі адзін аднаго ведаюць.

Яўген Курыльчык: Кажуць, там дзе два музыканты, там тры праекты.

У бліжэйшых планах артыстаў – выступы ў Беластоку, на купальскай імпрэзе, а таксама прэзентацыі новых кампазіцый.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя