Супольны акустычны канцэрт Дзянісава і Мельнікава ў Менску
Вялікі супольны канцэрт Аляксандра Дзянісава і Андрэя Мельнікава адбудзецца ў нядзелю, 26 траўня, у менскім клубе “Графіці”.
Пра будучы выступ распавядае гараденскі музыка Алесь Дзянісаў:
– Гэта акурат той момант, калі ў мяне ёсць шанец праспяваць песні з усяго свайго рэпертуару. Не так часта я спяваю сольна, акустычна. Шмат песень, якія зроблены і нідзе не выкарыстоўваюцца, прынамсі, у гурце „Дзецюкі”. Таму, у першую чаргу, я буду спяваць гэтыя песні. Ну і ўжо пад фініш можна будзе праспяваць пару тройку навукова-папулярных, як я іх называю, дзецюкоўскіх песень.
Музыка абяцае, што на канцэрце будзе створана цудоўная атмасфера. Канцэрт у клубе “Графіці” 26 траўня распачнецца а 19-й гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя