Сустрэча з Акуліным і Дранько-Майсюком на курсах Універсітэта імя Гілевіча
У панядзелак, 29 кастрычніка, з 18-й у офісе ТБМ (Менск, вул. Румянцава, 13) адбудзецца сустрэча з паэтам і бардам Эдуардам Акуліным і паэтам Леанідам Дранько-Майсюком. На сустрэчы паэты прачытаюць свае паэтычныя творы, праспяваюць лірычныя песні і распавядуць нямала цікавых гісторый як пра Беларусь, так і пра сябе.
Уваход вольны.
Набор на асноўныя курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча па прадметах гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і польская мовы яшчэ працягваецца, больш інфармацыі тут (https://tbm-
На курсы запісалася ўжо некалькі дзясяткаў чалавек, сфармаваныя 3 групы, ужо праведзеныя першыя заняткі, але з тых, хто яшчэ хоча далучыцца, будуць сфармаваныя новыя групы.
З усімі пытаннямі звяртайцеся да загадчыцы курсаў спн. Эліны Кажарскай +375339023708.
Беларускае Радыё Рацыя