Сустрэча з Андрусём Такіндангам прайшла на курсах універсітэта імя Ніла Гілевіча



Майстар-класы для слухачоў падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча працягваюцца на сталічнай сядзібе ТБМ. Гэтым разам адбылася сустрэча з музыкам Андрусём Такіндангам:

— Рок – гэта было вельмі крута, калі вось ты далучаўся да гэтага року, то, значыць, ты далучаўся да нечага сучаснага. І гэта было для моладзі надзвычай важна, што тваёй мовай размаўляюць і робяць нешта актуальнае. Дзякуючы нашым, беларускім, рокерам у моладзі сфармавалася Беларушчына, нейкі смак да беларускай мовы. Яны зразумелі, што ты не будзеш нейкім там звырадкам, калі будзеш карыстацца беларускай мовай і, што там, гэта будзе цікава і модна.

Андрусь Такінданг – музыка, тэлевядучы, мастак. На сустрэчы са слухачамі ён распавёў пра свой шлях да Беларушчыны ў вырашальныя 1990-я гады.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск