Сустрэча з лепшымі вучнямі Дзятлаўшчыны



У Гезгалаўскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна працуе дзіцячы лагер адпачынку “Умка”. У ім адпачываюць лепшыя вучні школ Дзятлаўскага раёна. Менавіта яны і педагогі ў чацвер, 6 ліпеня, сустрэліся з літаратарамі Міхасём Скоблам, Сяргеем Чыгрыном, мясцовым краязнаўцам і былым педагогам Валерыем Петрыкевічам, а таксама з менскай спявачкай і бардам Таццянай Грыневіч.

Сустрэча адбывалася вельмі цікава і была карысная і для гасцей, і для вучняў, і для настаўнікаў. Госці сустрэліся з вельмі цікавымі школьнікамі, якія добра ведаюць гісторыю Беларусі, літаратуру, размаўляюць на роднай мове. Яны хутка і сур’ёзна адказвалі на ўсе пытанні гасцей, а за лепшыя адказы атрымлівалі сувеніры і падарункі.

А госці чыталі свае творы, распавядалі пра гісторыю беларускай кнігі. Усю сустрэчу аздабляла шчырымі беларускімі песнямі Таццяна Грыневіч.

У канцы сустрэчы дырэктар школы Эдуард Ненартовіч падзякаваў гасцям за тое, што яны правялі добрую і карысную сустрэчу ў школе, і запрасіў часцей да іх прыязджаць.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлаўскі раён

Фота аўтара