Сустрэча з паэткай Вальжынай Морт прайшла ў Берасці
Сустрэча з паэткай Вальжынай Морт прайшла ў Берасці. Яна адмыслова са Злучаных Штатаў Амерыкі прыехала ў творчую прастору незалежнага тэатру «Крылы Халопа». Аўтарка беларускамоўных зборнікаў паэзіі распавяла пра свае ўражанні:
— Я прыехала сустрэцца са сваімі чытачамі. Летась выйшла мая кніжка «Эпідэмія ружаў». Я прыехала пачытаць гэтую кніжку, а таксама новыя вершы, адказаць на пытанні, паразмаўляць, сустрэцца з чытачамі. Я спадзявалася паразмаўляць пра паэзію, пра мастацтва. Ва ўсіх краінах паэзію чытае вельмі маленькі, аднолькавы прыкладна, адсотак людзей.
Вальжына Морт – удзельніца шматлікіх фестываляў у Германіі, Швецыі, Ірландыі, Славеніі, Літве, Вялікабрытаніі, ЗША. На дадзены момант выкладае паэзію ў Карнэльскім універсітэце.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце