Сустрэча з прафесарам Аляксеем Пяткевічам



У Інстытуце Залатога Веку ў Гародні адбылася сустрэча з прафесарам і пісьменнікам Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксеем Пяткевічам.

Сустрэчу пачала пісьменніца Ала Петрушкевіч, якая сказала шмат добрых слоў у адрас старэйшага літаратара Прынёманскага краю.

Аляксей Пяткевіч падчас свайго выступлення прыгадаў гады юнацтва, свайго бацьку і вучобу ў Белдзяржуніверсітэце. Ён шчыра падзяліўся ўспамінамі пра Васіля Быкава, Аляксея Карпюка, Ларысу Геніюш, Зоську Верас, з якімі сябраваў, добра ведаў і не раз сустракаўся з імі ў сваім жыцці.

Шмат добрых слоў пра творчасць Аляксея Пяткевіча адрасаваў кіраўнік Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка. Падчас сустрэчы выступалі студэнты прафесара, хор Інстытута Залатога Веку, ігралі музыкі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара